Выставу «Чарнобыльскі шлях, Мінск, 30 верасня 1989 года» можна будзе паглядзець анлайн

Адкрыццё анлайн-выставы архіўных фотаздымкаў «Чарнобыльскі шлях, Мінск, 30 верасня 1989 года» адбудзецца ў аўторак, 9 лютага. Аўтар фотаздымкаў – вядомы мінскі фатограф Уладзімір Сапагоў.
Чарнобыльскі шлях, Мінск, 30 верасня 1989 года. Фота: Уладзіміра Сапагова.

Чарнобыльскі шлях, Мінск, 30 верасня 1989 года. Фота: Уладзіміра Сапагова.

Выставу, арганізаваную па ініцыятыве Праваабарончага цэнтра “Вясна”, прэзентуюць непасрэдныя ўдзельнікі тых гістарычнай падзей, якія адлюстраваныя на гістарычных ужо фотаздымках.  

Фотарэтраспектыва дасць магчымасць зрабіць падарожжа ў часе і патрапіць у 30 верасня 1989 года, калі ў Мінску адбылося першае шэсце “Чарнобыльскі шлях”, прысвечанае наступствам катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

У той дзень на Плошчы Леніна (цяпер — Незалежнасці) прагучалі прарочыя словы пісьменніка Алеся Адамовіча:

“Чарнобыль звязаны не толькі з вялікай хлуснёй, але і з наўпроставымі злачынствамі, службовымі злачынствамі. І безумоўна, мы прыйдзем усе да экалагічнага Нюрнбергу. Гэта непазбежна ў нашай краіне”.

Выставу падрыхтавалі: Паліна Сцепаненка, Таццяна Мастыкіна, Алесь Бяляцкі.

Пачатак прэзентацыі 9 лютага ў 19-00 на анлайн-пляцоўцы ў Zoom па спасылцы.

Запрашаем усіх жадаючых!

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: