«Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны!» У Брэсце з’явілася графіці ў гонар Рэйтана

У Брэсце на вуліцы Куйбышава з'явілася графіці ў гонар Тадэвуша Рэйтана. На ім намаляваны партрэт Рэйтана, а таксама яго самая знакамітая фраза: «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны!»
Ураджэнец Берасцейшчыны Рэйтан 22 сакавіка 1773 году разам з Самуэлем Корсакам на сойме Навагрудскага ваяводства быў абраны дэпутатам на Сойм Рэчы Паспалітай і ўдзельнічаў у так званым «раздзяляльным» сойме ў Варшаве. Сумесна з іншымі шляхціцамі Тадэвуш Рэйтан спрабаваў сарваць сойм, каб не дапусціць першага падзелу Рэчы Паспалітай. Калі ўсе сродкі былі вычарпаныя, Тадэвуш Рэйтан, дамагаючыся ад Сойма пратэсту супраць Падзелу, не выпускаў дэпутатаў з залы пасяджэнняў — лёг перад выхадам са словамі: «Забіце мяне, не забівайце Бацькаўшчыну!»



Чытайце таксама: «Забіце мяне, не забівайце Айчыну!»



nn.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!