Запрашаем на online-мерапрыемства «80 год Мінскаму гета»

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау запрашае 19 ліпеня 2021 года а 15-й гадзіне на памятнае online-мерапрыемства «80 год Мінскаму гета».

У памятнай імпрэзе, якая пачнецца 19 ліпеня 2021 года а 15-й гадзіне, возьмуць удзел людзі, што перажылі Халакост, сведкі ваенных падзей, афіцыйныя асобы, прадстаўнікі міжнародных, яўрэйскіх арганізацый, розных канфесій, настаўнікі, гісторыкі, моладзь, грамадзкасць. Таксама адбудзецца чытанне п’есы «Меmоria Nominis Clara» (драматург — Ксенія Шталянкова).

Мадэратар — Віктар Балакіраў, старшыня дырэкцыі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ё. Рау.

Мерапрыемства будзе праходзіць на рускай, беларускай і англійскай мовах (сінхронны пераклад).


Час правядзення – 15:00 – 18:00 (мінскі час).

Гістарычная даведка

Мінскае гета, найбуйнейшае на тэрыторыі Беларусі падчас нацысцкай акупацыі, існавала з 20 ліпеня 1941 да 23 кастрычніка 1943 года. Загад аб ягоным стварэнні быў адданы 19 ліпеня. Згодна з ім у горадзе была вылучана спецыяльная частка, потым адгарожаная дротам, куды пад пагрозай расстрэлу прымушалі перасяляцца ўсіх мясцовых яўрэяў. Праз гета прайшлі каля 100.000 чалавек з усяго Мінска і наваколля. Пазней да іх далучыліся дэпартаваныя з Еўропы. Выжылі нямногія. Іх марылі голадам, трымалі ў нечалавечых умовах, забівалі пад час пагромаў. Пры гэтым на тэрыторыі гета існавалі 22 падпольныя арганізацыі, якія дапамагалі партызанам і агульнаму гарадскому падполлю. У 2021 годзе, у 80-годзе падзей, мы ўзгадваем ахвяраў Мінскага гета і подзвіг іхняга супраціўлення.

Праграма:

15:00 Выступленні афіцыйных асобаў і былых вязняў:

Алег Рагатнікаў, Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын (Беларусь)
Валерый Мызгаеў, Беларускае грамадскае аб’яднанне былых вязняў гета і нацысцкіх канцлагераў (Беларусь)
Юрый Уральскі, Мінгарвыканкам (Беларусь)
Астрыд Зам, Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр (Германія)
Фрыда Рэйзман, Мінскае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Гілф» (Беларусь)
Фабіян Руле, Яўрэйскі гістарычны інстытут Centropa (Германія)
Анжаліка Аношка, Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Узаемаразуменне» (Беларусь)

15:30 Выступленнні прадстаўнікоў традыцыйных канфесій Беларусі

15:40 Фота для акцыі #WeRemember у сацыяльных сетках

*#WeRemember – гэта кампанія памяці ахвяраў Халакосту, якую запусціў Сусветны яўрэйскі кангрэс. Яна аб’ядноўвае ўсіх праціўнікаў любых формаў ксенафобіі. Людзі публікуюць фота з хэштегам #WeRemember, каб трагічныя ўрокі мінулага ніколі не былі забытыя.

15:45 Перапынак

16:00 Гісторыя Мінскага гета: актуальныя пытанні даследчыкаў

Іна Герасімава, даследчык (Германія)
Сяргей Тукала, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (Беларусь)

16:20 Прадстаўленне праекту рэканструкцыі і канцэпцыі новай выставы Гістарычнай майстэрні імя Леініда Левіна:

Галіна Левіна, Творчая майстэрня Леаніда Левіна, Рэспубліканскі фонд «Халакост» (Беларусь)
Ірына Кашталян, Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна (Беларусь)

16:40 Перапынак

16:50 Чытанне п’есы «Меmоria Nominis Clara» (драматург — Ксенія Шталянкова). Тэатр-студыя «SEPT» (Беларусь). 16+

17:50 Завяршэнне мерапрыемства

Кадзіш — Рыгор Абрамовіч, Рэлігійнае аб’яднанне абшчын прагрэсіўнага іудаізму ў Беларусі

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: