Золата гаспадароў Баркоўшыны
Паводле адных звестак, прадстаўнікі сям’і Печанко, што жылі на хутары Баркоўшына ў 70-х гадах ХІХ стагоддзя, знайшлі пад Мірам вялікі клад, які схавалі пры адступленні з Расіі
напалеонаўскія войскі. Паводле іншай інфармацыі (і гэта, хутчэй за ўсё, праўда), нехта з роду Печанко з’ехаў у ЗША і здолеў зарабіць вялікія грошы, якія дазволілі стаць у Беларусі буйным
землеўласнікам.