ГОРКІЯ СТАРОНКІ
Тэлефонны званок ад Міхася Чарняўскага, археолага, гісторыка, літаратара, рупліўца на ніве нашай шматпакутнай спадчыны. Унушальны шэраг яго прац — навуковых, навукова-папулярных,
мастацкіх — нядаўна папоўнілася невялікай па аб’ёму кніжкай “Як пошуг маланкі. Але за ёй гады пошукаў, збірання па крупіцах
арыштаванай праўды. Міхась Чарняўскі запрасіў у падарожжа па знакавых мясцінах, каб перагарнуць унікальныя, незабыўныя старонкі Мядзельскага, Смаргонскага падполля 1948–1950
гадоў.