Гарадзенскі музыка трэці месяц у зняволенні. Яго пазбавілі сувязі з роднымі
Цэлы месяц блізкія не атрымліваюць ніякіх навін ад гарадзенскага музыкі Ігара Банцара, піша hrodna.life. Яго затрымалі 20 кастрычніка: раніцай забралі з кватэры. Да гэтага ён правёў 18 сутак у ізалятары за ўдзел у пратэсных мітынгах. У зняволенні яго трымалі ў адзіночнай камеры, а потым адправілі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу.