Сяргея Малашонка аштрафавалі за салідарнасць з Бяляцкім на 2,5 мільёны
Гэта ўжо другі штраф, прысуджаны ў Наваполацкім гарадскім судзе мясцовым актывістам, якія, на ўзор гарадзенскіх аднадумцаў, сфатаграфаваліся з партрэтамі Алеся Бяляцкага ў руках. Пасля таго, як
фотаздымкі Яўгена Парчынскага і Сяргея Малашонка трапілі ў інтэрнэт, абодвух аштрафавалі за "несанкцыянаваную акцыю".