Праваабаронцы паведамілі аб шматлікіх ахвярах расійскіх бамбаванняў у Сірыі
Па меншай меры 544 мірных жыхароў дзвюх мяцежных правінцый на паўночным захадзе Сірыі загінулі, больш за 2000 чалавек атрымалі раненні ў выніку наступу на апошні аплот апазіцыі, які праводзяць пачынаючы з красавіка расійскія ваенныя і войскі, якія падтрымліваюць рэжым Башара Асада, перадае Радыё Свабода.