У Вільні ўшанавалі памяць Фрацішка Аляхновіча (фота)
9 сакавіка на Віленскіх могілках Росы Рух Салідарнасці «Разам» правёў традыцыйную акцыю ўшанавання памяці Францішка Аляхновіча, — беларускага драматурга, празаіка, тэатральнага дзеяча, — у дзень яго народзінаў. Ля помніка аўтару знакамітай кнігі "У кіпцюрах ГПУ" сабраліся беларусы з Мінска, Мар'інай Горкі, Вілейкі, Ліды і Вільні.