Выкладчык універсітэта культуры пра студэнтаў, якія выйшлі на акцыю: малайцы!
Падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і жорсткасці сілавікоў, якую зладзілі 1 верасня студэнты мінскіх ВНУ, было затрымана блізу 30 чалавек. Каментуючы ў эфіры Еўрарадыё студэнцкі марш, выкладчык, этнамузыколаг, прадзюсар, фронтмен фолк-гурта «Палац» Алег Хаменка сказаў каротка: «Малайцы!».