«Код 25.03.18». У Мінску адкрылася выстава да #БНР100 (фота)
У сталічным Палацы мастацтваў адкрылася выстава, прысвечаная 100-годдзю БНР. Багатая экспазіцыя карцін, гравюр, лінарытаў, скульптур і інсталяцый, аб’яднаных важнейшай для беларусаў тэмай захавання тоеснасці і нацыянальнага адраджэння, працуе на другім паверсе Палаца.