Алесь Пушкін: А там замест цішы — дынамікі і нацыянальны сцяг!
Пакуль у беларускай інфапрасторы збольшага гаварылі пра 1000-годдзе Брэста і фестываль «Lidbeer», частка беларусаў аддала перавагу старому і напаўзабытаму фэсту «Аршанская бітва», які ў апошнія гады з-за ціску ўладаў адбываўся паўлегальна.