Колькі патрацілі на канцэрт пасля буйнога праўладнага аўтапрабегу з удзелам Эйсмант і Баскава
Адзін з самых маштабных праўладных аўтапрабегаў зладзілі пад Мінскам 8 лістапада. Пасля таго як калона праехала па МКАД, у Ліпках для ўдзельнікаў арганізавалі бясплатную салдацкую кашу з палявой кухні, шашлык і іншую ежу па цалкам даступных цэнах, а таксама арганізавалі канцэрт з Саладухам, Жанет, Ланской і іншымі выканаўцамі.