Малы ўспамін пра вялікага чалавека
Не стала айца Аляксандра Надсана. Калі верыць, усе мы, хто сёння жыве на зямлі, з’яўляемся злучвом паміж пакаленнямі, якія былі да нас, і тымі, што прыйдуць пасля. Мы — тое жывое
кола, якое звязвае ланцуг у народ, і з гэтага кола выйшаў, адышоў да папярэднікаў а. Аляксандар. Ён пайшоў да тых, хто яго чакаў: а. Язэпа Германовіча, а. Уладзіслава Чарняўскага, кс. Вінцэнта
Гадлеўскага і многіх іншых папярэднікаў-беларусаў.