У Мінску ўпершыню прадставяць матэрыялы з асабістага архіву сям'і Алеся Дудара
У 2019 годзе святкуюцца 115 год з дня нараджэння Алеся Дудара, 220 год з дня нараджэння Аляксандра Пушкіна, 270 год з дня нараджэння Іагана Гётэ. З гэтай нагоды Літаратурны музей Петруся Броўкі стварае выставу «Адлюстраванні», якая акцэнтуе ўвагу на містычных супадзеннях лёса Алеся Дудара з лёсамі Аляксандра Пушкіна і Іагана Гётэ — паэтамі, творы якіх ён перакладаў.