Беларусы цяпер з'яўляюцца палітычнай нацыяй, а не этнічнай, лічыць палітолаг Андрэй Казакевіч
Працэс фармавання беларускай нацыі завершаны, і беларусы сёння — гэта палітычная нацыя, а не этнічная, заявіў на публічнай лекцыі "Пачаць пісаць па-беларуску. Беларускае
адраджэнне канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя ў рэгіянальным і сацыяльным вымярэнні" 17 мая ў Магілёве дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера"
Андрэй Казакевіч.