Навукоўцы знайшлі атмасферу на планеце, падобнай на Зямлю
Гэта невялікая экзапланета, вядомая як GJ 1132b, з радыусам у 1,4 зямных знаходзіцца ад нас на адлегласці ў 39 светлавых гадоў. Назіраючы за ёй, навукоўцы прыйшлі да высновы, што яна акружаная густым пластом газападобных выпарэнняў — ці то вадзяных, ці то метанавых, або абодвух.