Віцебскі абласны суд адхіліў скаргу Леаніда Аўтухова
Старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ хацеў абскардзіць рашэнне суду Кастрычніцкага раёну: 25 сакавіка суддзя Іна Грабоўская пакарала яго пяццю суткамі арышту за быццам бы парушэнне
заканадаўства аб масавых мерапрыемствах — за тое, што Леанід Аўтухоў разам з аднапартыйцам Кастусём Смолікавым раздавалі ў гандлёвым цэнтры
"Эвіком" бюлетэнь “Магістрат”, прысвечаны Дню Волі.