Андрэй Бандарэнка абвясціў у калоніі бестэрміновую галадоўку
Вязень сумлення Андрэй Бандарэнка 5-га кастрычніка абвясціў аб бестэрміновай галадоўцы ў знак пратэсту супраць парушэння сваіх правоў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжання. Такое рашэнне ён
прыняў у сувязі з тым, што яго перавялі з «бяспечнага месца» (адзіночнай камеры) у атрад, на казарменнае становішча. Пры гэтым у калоніі «цыркулюе» інфармацыя пра
яго нібыта «нізкі статус», што не дазваляе зняволеным з ім мець зносіны.