Хакейны трэнер Аляксандр Румо: Баскаў да і пасля жніўня — два розныя чалавекі
Галоўны трэнэр юнацкай зборнай Беларусі ў хакеі Аляксандар Румо пайшоў у адстаўку ў верасьні з прычыны разыходжаньня палітычных поглядаў зь кіраўніцтвам Фэдэрацыі хакею Беларусі. Тады ж ён падпісаў адкрыты зварот спартсменаў за сумленныя выбары і супраць гвалту.
Аляксандар расказаў, як ставіцца да старшыні ФХБ Дзмітрыя Баскава і падзяліўся аптымізмам напярэдадні Новага года.