Выпрацоўванне энергіі на БелАЭС можа аднавіцца на наступным тыдні
Першы блок Беларускай АЭС (складаецца з двух блокаў па 1,2 ГВт), які 8 лістапада спыніў падачу электраэнергіі ў сетку, можа зноў пачаць выпрацоўку на наступным тыдні. Папярэдняя прычына спынення — паломка электратэхнічнага абсталявання замежнай вытворчасці. Што здарылася на станцыі і як інцыдэнт паўплывае на працэс пуску, "Коммерсанту" распавёў віцэ-прэзідэнт «Атамбудэкспарта», кіраўнік праекта будаўніцтва БелАЭС Віталь Палянін.