Беларусбанк папярэджвае аб махлярах
Беларусбанк зноў выявіў выпадкі, калі ашуканцы тэлефануюць кліентам, прадстаўляюцца работнікамі банка і просяць дадзеныя карты, лагін і пароль інтэрнэт-банкінгу. Некаторыя кліенты павяліся на развод, паведамілі звесткі сваёй карткі і пазбавіліся ўсіх грошай, якія былі на рахунку. У банку нагадваюць, што яго работнікі не просяць па тэлефоне падобную інфармацыю.