Конкурс эсэ «Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты»
Беларускае мысленне — неад'емная частка нашай культуры і ідэнтычнасці. Ідэі, канцэпты і ўяўленні, што нараджаліся на гэтай зямлі, з’яўляюцца падмуркам і крыніцай для разумення культурай самой сябе, спробамі ўгледзецца ў свае мінулае і будучыню, складнікам самастойнага еўрапейскага мыслення, умовай самаасэнсавання і развіцця. Але на жаль імёны мысляроў, іх ідэі і канцэпты вельмі слаба ўсвядомлены і «ўзяты» ў культуру і ідэнтычнасць беларусаў.