Пачынаецца аблога
Падаецца, што ўлады сур’ёзна вырашылі ўзяцца за мазгі грамадзянаў перад прэзідэнцкімі выбарамі, меркаванымі на 15 лістапада 2015 года, праз абмежаванні доступу да незалежнай інфармацыі.
Мінінфарм пачаў, нібы бліны пекчы, кляпаць папярэджанні недзяржаўным інтэрнэт-рэсурсам. А “Белтэлекам”, у сваю чаргу, плануе закупіць абсталяванне, якое дазваляе збіраць і захоўваць
гісторыю наведванняў сайтаў карыстальнікамі, а таксама блакаваць тыя самыя інтэрнэт-рэсурсы.