Белтэлекам датычны да праблем рэгістрацыі ў пасольстве Польшчы?
У Беларусі ўжо не адзін месяц існуе праблема з электроннай рэгістрацыяй для наведвання консульстваў Польшчы ў Беларусі. Попыт, як вядома, нараджае прапанову, і сёння за месца ў чарзе ў консульства
трэба заплаціць да 500 даляраў. Для вырашэння праблемы палякі закрылі доступ да сайта з тэрыторыі іншых краін, акрамя Беларусі, але гэта ніяк не палепшыла сітуацыю.