«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч
нарадзіўся ў перадваенным Мінску, бачыў Якуба Коласа, вучыўся з Барадуліным і
Бураўкіным, працаваў зваршчыкам, служыў у войску ў Пячах. Склаў дзясяткі
радаводаў, выдаў паўтары сотні навуковых прац па праблемах беларускай мовы,
анамастыкі, генеалогіі, краязнаўства. Сёння айцец Леанід святкуе 80-годдзе.