Сапраўдная ўлада — у вольнага слова, а не ў блазнаў у балаклавах
Служкі сістэмы думаюць, што затрыманнямі, штрафамі, арыштамі могуць
кагосьці запалохаць. Яны ўпэўненыя, што, пазбавіўшы акрэдытацыі і
кінуўшы ў ізалятар журналістаў, адаб’юць у іх ахвоту гаварыць, пісаць і
паказваць праўду. Бо, верагодна, так зрабілі б яны самі.