Аганічныя патугі ды грымоты
Не, няма супакою самаму галоўнаму чыноўніку Беларусі. А то ж! Эканоміка абвальваецца ў рэцэсію, загады, указы і дэкрэты ўпарта не выконваюцца, валютныя запасы зніжаюцца, спартоўцы на
дзяржфінансаванні правальваюць усё што толькі можна. Ох, нялёгка жывецца самай уладнай персоне тутэйшага княства. А што, магло быць інакш?