Былы кіберзлачынца: Стараюся дапамагчы ўсім, хто звяртаецца
Сяргей Паўловіч правёў 10 гадоў за кратамі за кіберзлачынства. Падчас зняволення напісаў кнігу «Як я скраў мільён. Споведзь кардэра, які раскаяўся», у якой апісаў працу сілавікоў у Беларусі, турэмныя будні і асабістыя перажыванні. Мы пагутарылі з Сяргеем пра яго мінулае, пра кнігу, любоў да Радзімы і дабрачыннасць.