«Людзі з псіхічнай інваліднасцю не жывуць за плотам»
У псіханеўралагічных інтэрнатах Беларусі пражывае каля 16 000 чалавек — такі сабе сярэдні райцэнтр. У большасці з іх людзі пазбаўленыя дзеяздольнасці. А заадно і амаль усіх правоў: не могуць прымаць рашэнняў, жыць асобна, працаваць, заключаць здзелкі... У беларускіх рэаліях гэта выглядае як адмова дзяржавы лічыць такіх людзей за грамадзян.