«Будзе стымуляваць безгаспадарчасць у сферы ЖКГ». Эксперты — аб дармаедскім дэкрэце
Урад, як і абяцаў, вызначыў, хто будзе лічыцца дармаедам і чым пагражае гэты статус. Спіс тых, хто трапіць пад дзеянне дэкрэта № 1, складуць да 1 снежня, а дакладны спіс ЖКП, за якія трэба будзе плаціць па поўных тарыфах, — агучаць пазней.