«Мамы самі пойдуць на працу». Міністр працы выказалася пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку
Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч выказалася на тэму магчымага скарачэння ў Беларусі дэкрэтнага адпачынку. На яе думку, «калі ў краіне будуць забяспечаны паслугі па догляду за дзецьмі ранняга ўзросту, адкрыты максімальна ясельныя групы, мамы самі актыўна пойдуць на працу», перадае тэлеканал АНТ.