«Білі і калі везлі ў РАУС, і ўжо ў самім РАУС. Асабліва калі даведаліся, што ўкраінец»
«Муж прыйшоў увесь сіні. Скардзіўся на болі ў галаве
і спіне, распавядаў, што моцна білі. І калі везлі ў РАУС, і ўжо ў самім РАУС.
Асабліва калі даведаліся, што ўкраінец. Згадвае, што казалі яму: «Так гэта ты
мяне, падла, паліў на Майдане!» Муж ні на які Майдан не быў». Яўген зняў пабоі
і напісаў заяву ў Следчы камітэт. Гэта, на думку жонкі, і паўплывала на рашэнне пра дэпартацыю.