Калі людзі не баяцца выйсці на вуліцу
Наш уласны карэспандэнт у Кіеве пабывала на падзеях Дня Незалежнасці Украіны. І ў чарговы раз здзівілася здольнасці ўкраінцаў самаарганізоўвацца. Уладзімір Зяленскі адмяніў ваенны парад — і грамадзян краіны гэта абурыла. Настолькі, што ў выніку яны саматугам арганізавалі святочнае шэсце, якое шматкратна перасягнула афіцыйныя святкаванні.