У «Імёнаў» новы рэдактар, а сам часопіс ператвараецца ў Фонд
У панядзелак, 10 снежня, стала вядома аб сыходзе са сваёй пасады рэдактара часопіса «Імёны» Адар'і Гуштын, а ўжо на наступны дзень Кацярына Сінюк паведаміла аб прыходзе ў праект медыятрэнера, блогера і журналіста Дзяніса Блішча. А таксама пра тое, што самі «Імёны» хочуць стаць Фондам.