«Дзіма заплакаў: «Мама, не хачу!»» За беспарадкі ў калонію адправілі хлопца з разумовай адсталасцю
На днях у Жлобіне вынеслі прысуд мясцоваму жыхару Дзмітрыю Гопта. Яму 21 — гэта калі па пашпарце. Па розуме, кажа мама — 6-7. У хлопца разумовая адсталасць, дыягназ F70.1, у міжнароднай класіфікацыі хвароб сказана, што гэта «значнае парушэнне паводзін, якое патрабуе догляду і лячэння». 21 год гэты догляд хлопцу забяспечвалі родныя. Але што будзе цяпер, яны не ведаюць, — Дзіму на два гады адправілі ў калонію.