Вадзім Іосуб: «Чым больш грошай вырашаць надрукаваць, тым глыбейшым будзе падзенне беларускага рубля»
«У 2021 годзе асноўны ўплыў на эканоміку будзе аказваць той палітычны тупік, у які трапіла краіна. Тут я, на жаль, песіміст. Базавы сцэнар прадугледжвае, што палітычны статус-кво захаваецца. А гэта значыць, што шанцаў ні на які рост не застаецца». Пра эканамічныя вынікі года і пра тое, што чакае беларускую эканоміку ў 2021 годзе, разважае на onliner.by старшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб.