Якую назву пакінуць раю?
Якія асацыяцыі ў вас выклікае слова «Алма-Ата»? Напэўна, розныя, а вось Сейтказы Матаеў, кіраўнік афіцыйнага Саюза журналістаў Казахстана, пачуўшы слова
«Алма-Ата», адразу чуе «журчанне арыкаў, пах сакавітых яблыкаў, горную свежасць». Гэта, на яго думку, важныя аргументы за тое, каб вярнуць гораду Алматы назву
Алма-Ата.