Колькасць палітвязняў у Беларусі расце, але ў ЕС лічаць санкцыі эфектыўнымі
Еўрапейскі Саюз увёў ужо тры пакеты санкцый супраць беларускіх улад, сілавікоў і прадпрыемстваў, але колькасць палітвязняў у краіне стабільна расце кожны тыдзень. Пры гэтым чацвёра з іх аб'яўлялі галадоўку, двое — Ігар Лосік і Сяргей Пятрухін — спрабавалі ўскрыць вены. Ці лічаць у ЕС санкцыі эфектыўнымі і ці можа Еўропа наогул зрабіць нешта больш рашучае для спынення гвалту ў Беларусі, TUT.BY спытаў у прадстаўніка ЕС у Бруселі.