У Бундэстагу пракаментавалі Еўрагульні і правы чалавека ў Беларусі
У заяве,
апублікаванай на сайце Бундэстага, адзначаецца, што камітэт па правах чалавека парламента
ФРГ лічыць правядзенне ў Мінску Еўрапейскіх гульняў нагодай «акцэнтаваць увагу
на вельмі крытычным становішчы з правамі чалавека і працягу прымянення
смяротнага пакарання ў Беларусі», а таксама «настойваць на адчувальна і хуткім
паляпшэнні» у гэтай сферы.