«Зрабіце 5% розніцу хаця б, а не такую пякельную!». Як членаў камісіі ўгаворвалі падпісаць ліпавы пратакол
Пасля выбараў прайшло больш за два месяцы, але сведчанні шмалікіх парушэнняў і фальсіфікацый працягваюць усплываць. У Рэдакцыю «Нашай Нівы» даслалі запіс з участка, на якім членаў камісіі ўгаворваюць падпісаць пратакол з патрэбнымі лічбамі. Але тыя адмаўляюцца, бо шакаваныя вынікамі галасавання, у якім разгромна перамагла Ціханоўская.