У Мінску прэзентавалі першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках
Праект «Наш дом», на які цягам апошняга года збіралі грошы праз талаку, нарэшце паспяхова завяршыўся. Фундатарам і валанцёрам прэзентавалі першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках, які выйшаў у выдавецтве «Галіяфы».