Выкладчыца БДУ Падаляк пра студэнтку Смілевіч: «Яна не ведала элементарных рэчаў. Я запісала экзамен на дыктафон»
Другакурсніца Інстытута журналістыкі БДУ Ганна Смілевіч, якая нядаўна ўзначаліла «Моладзь БНФ», паведаміла грамадскасці, што яе завальваюць на іспытах. Дзяўчына не здала тры іспыты і, хутчэй за ўсё, будзе адлічана. Яна ўпэўненая, што гэта звязана з яе палітычнай дзейнасцю.