«Шкада сябе і дзяўчатак». Мінскія радзільні застаюцца без гарачай вады падчас планавага адключэння
З сярэдзіны траўня ў Мінску пачаліся планавыя адключэнні гарачай вады на час рамонтных працаў на цепласетках. Акрамя жылых дамоў, гарачую ваду адключаюць і ў медычных установах. Гэтак здарылася і ў радзільні №2, дзе жанчыны цяпер не маюць магчымасці прыняць душ, піша «Белсат».