Падрыхтаваны праект указу аб статусе гарадоў-спадарожнікаў
У Беларусі падрыхтаваны праект указу прэзідэнта, у якім вызначаецца статус гарадоў-спадарожнікаў. Гарадамі-спадарожнікамі Мінска стануць Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Рудзенск, Смалявічы, Фаніпаль,
спадарожнікам Брэста — Жабінка, а Гродна — Скідзель. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.