Каб сказаць — і пачулі
У выдавецтве «Харвест» выйшла кніга мініяцюр «Каб сказаць… і пачулі» Валянціны Доўнар. У кнізе змясціліся каля
тысячы абразкоў. Эпіграфам да іх аўтарка выбрала такія словы: «Не жаночая гэта справа — маўчаць. І таму — што бачу». Яна так і робіць: піша пра
тое, што навідавоку, скрозь і ўсюды — у кватэры, пад’ездзе, у двары, на вуліцы, у аўтобусе, тралейбусе, метро.