«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто...»
У нядзелю, 24 снежня, а 13-й гадзіне адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме, дзе больш за тры дзесяцігоддзі жыў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Унікальны выпадак, бо грошы на яе збіралі ўсім беларускім светам. Зрэшты, нічога не было б, каб не парупіўся Глеб Лабадзенка.