Флагману беларускай метал-сцэны Gods Tower спаўняецца 30 гадоў
За спінай трыццаць гадоў існавання. Для чалавека — гэта не ўзрост, але для банды гэта доўгі і цяжкі шлях. Шлях, падчас якога былі доўгія паўзы, падзенні і ўзлёты. Часам Gods Tower фізічна спыняў сваё існаванне, але ідэя гурта працягвала ўпарта жыць і музыканты працягвалі гуртавацца вакол ідэі граць сапраўдны метал.