Патрыёты ўшанавалі памяць Юркі Моніча
31 траўня група сяброў і прыхільнікаў Руху Салідарнасці «Разам» наведала Крупскі раён Мінскай вобласці, каб ушанаваць памяць Юркі Моніча, кіраўніка антыбальшавіцкага
партызанскага руху ў Цэнтральнай Беларусі ў 1919–1924 гадоў, што загінуў у тых мясцінах у баі з чырвонымі 23 траўня 1924 года.