Футбаліст адмовіўся выступаць за нацыянальную зборную праз Лукашэнку. Цяпер яму помсцяць
21-гадовы Ілля Шкурын, нападнік расейскага ЦСКА, адмовіўся прыязджаць у Беларусь і выступаць за нацыянальную ды моладзевую зборныя краіны з палітычных прычынаў. Беларуская федэрацыя футболу гэтага гульцу не прабачыла, піша Белсат. Спачатку футбалісту пагражалі войскам, а потым канфлікт выйшаў на міжнародны ўзровень.